Дональд Трамп загадаў амэрыканскім кампаніям пакінуць Кітай
Агенцтва Reuters піша, што гэты крок Вашынгтону звязаны з рашэннем
Пэкіну ўвесці мыта на тавары з ЗША ў аб’ёме 75 мільярдаў долараў, піша
Свабода.
У серыі твітаў з нагоды абвастрэння адносін з Кітаем, Трамп адзначыў, што ЗША «страцілі ў Кітаі трыльёны даляраў», і таму могуць цалкам абысціся без Кітаю.
Раней у пятніцу з'явіліся паведамленні аб рашэнні кітайскіх уладаў ўвесці пошліны на тавары з ЗША ў аб’ёме 75-ці мільярдаў доляраў. Частка новых пошлін будзе ўведзеная 1 верасня, астатнія — 15 снежня.
У паведамленні Дзяржаўнай Рады КНР гаворыцца, што дадатковыя пошліны памерам ад 5% да 10% будуць уведзеныя на тысячы найменняў тавараў, імпартаваных з ЗША. У прыватнасці, гаворка ідзе пра соевыя бабы, нафту і малую авіяцыю.
У кітайскай прэсе пішуць, што ў снежні КНР ўвядзе пошліну памерам 25% на імпарт амерыканскіх аўтамабіляў і аўтамабільных запчастак.
Як паведаміла агенцтва Reuters, гандлёвы прадстаўнік ЗША пакуль не пракаментаваў дзеянні Пэкіна. Пітэр Навара, дарадца Белага дому ў справе гандлёвых адносінаў, у інтэрв'ю Fox Business News заявіў, што гандлёвыя перамовы з КНР будуць працягнутыя ў закрытым рэжыме, нягледзячы на сённяшняе рашэнне кітайскіх уладаў.