Дутэртэ прапанаваў расійскаму флоту прыпыняцца на Філіпінах «у любы час»
Прэзідэнт Радрыга Дутэртэ заявіў, што расійскія караблі могуць заходзіць у Філіпінскія парты «ў любы час».

Фота www.reuters.com
Пра гэта Радрыга Дутэртэ сказаў, наведаўшы адзін з двух расійскіх караблёў, якія зайшлі ў Манілу на чатыры дні.
«Мы вітаем нашых расійскіх сяброў. У любы час вы можаце швартавацца тут, для вучэнняў, папаўнення запасаў або, можа быць, у якасці нашага саюзніка для абароны», — цытуе прэзідэнта Філіпін Reuters.
Як адзначае агенцтва, заява Дутэртэ прагучала праз дзень пасля слоў пасла Расіі пра гатоўнасць Масквы паставіць Філіпінам зброю.
Паводле tvrain.ru