Дзеці-беларусы ў Кіеве: «Дзядзька Саша, сыходзь, мы хочам дадому да марскіх свінак!»

Акторка Наста Шпакоўская і іншыя беларускія сем'і пікетавалі пасольства Беларусі ва Украіне, распавядае Салідарнасць. З нагоды Дня беларускай вайсковай славы, які адзначаецца 8 верасня ў гонар перамогі ў бітве пад Воршай. 

b58b6c4a6701dec13e80b.png


У суботу ўвечары ў цэнтры Кіева каля паўсотні прадстаўнікоў беларускай дыяспары, а таксама беларусы, якія нядаўна пераехалі ў мэтах бяспекі ў сувязі з апошнімі падзеямі на радзіме, наладзілі пікет каля амбасады Беларусі ва Украіне. Акцыя была прымеркаваная да 506-й гадавіны легендарнай бітвы — 8 верасня 1514 года 30-тысячнае войска ВКЛ разграміла ўтрая большае па колькасці войска Маскоўскага княства.
Многія неабыякавыя прыйшлі з дзецьмі, у тым ліку акторка Нацыянальнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага і лідарка гурта Naka Наста Шпакоўская.

3b9d836e6194d191b8395.png


Нагадаем, тыднем раней яна паведаміла, што з дзецьмі пакінула Беларусь, а за некалькі дзён да гэтага напісала заяву аб звальненні з тэатра (у ёй паказала, што просіць звольніць «па пагадненні бакоў з 21 жніўня 2020 года ў сувязі з немагчымасцю працаваць у дзяржструктуры ў сітуацыі, калі дзяржава выдае злачынныя загады супраць свайго народа»).

61aeb0fa3a104e2ba809f.png


Дзеці прынеслі плакаты «Коля! Скажи своему папе, чтобы он ушел и не пугал детей», «Как прекрасен этот мир, взрослые – не сдавайтесь!», «Моих ровесников бьет ОМОН», «Дядя Саша, уходи, мы хотим домой к морским свинкам!». Дарослыя трымалі: «Свабоду Севярынцу», «Нельзя простить, нельзя забыть»..

4dd87bd78679749113802.png

628357bff2e89edcedf45.png


Калі трохі сцямнела, былі запаленыя фаеры ў памяць аб загінулых падчас мірных акцый пратэстаў беларусаў.

5bd3773132069ac95a20c.png


За ўсім у баку спакойна назіраў дзясятак паліцэйскіх.

b86ae064c207a2bf1d633.png