Егіпет. Распушчана праўладная партыя

Вышэйшы суд краіны прыняў рашэнне пра роспуск Нацыяльна-дэмакратычнай партыі (NDP). NDP была важным інстытутам рэжыму, які панаваў у Егіпце пасля стварэння рэспублікі. Цяпер усе банкаўскія сродкі і нерухомасць пераходзяць пад дзяржаўны кантроль. Раней шэраг апаратчыкаў былі арыштаваныя за тое, што скралі грошы з партыйных фондаў. Ім пагражае турма. Як толькі суд абвясціў пра забарону NDP, частка нацыянал-дэмакратаў заявілі пра выхад з партыі і стварэнне іншай арганізацыі — Новай нацыянальнай партыі. Стваральнікі новай структуры кажуць, што яна не мае нічога агульнага з NDP.

Вышэйшы суд краіны прыняў рашэнне пра роспуск Нацыяльна-дэмакратычнай партыі (NDP). NDP была важным інстытутам рэжыму, які панаваў у Егіпце пасля стварэння рэспублікі. Цяпер усе банкаўскія сродкі і нерухомасць пераходзяць пад дзяржаўны кантроль. Раней шэраг апаратчыкаў былі арыштаваныя за тое, што скралі грошы з партыйных фондаў. Ім пагражае турма. Як толькі суд абвясціў пра забарону NDP, частка нацыянал-дэмакратаў заявілі пра выхад з партыі і стварэнне іншай арганізацыі — Новай нацыянальнай партыі. Стваральнікі новай структуры кажуць, што яна не мае нічога агульнага з NDP. Больш таго, сваю ідэйную платформу арганізатары будуюць на аснове прынцыпаў нядаўняй егіпецкай рэвалюцыі. Дарэчы, кіраўніком абнаўленцаў стаў былы пляменнік прэзідэнта Анвара Садата.
Па матэрыялах “Lewica (Польшча)