Экстрэмісты з «Ісламскай дзяржавы» гандлююць чалавечымі органамі

Прадстаўнік Ірака ў ААН папрасіў Раду бяспекі арганізацыі разгледзець інфармацыю аб тым, што экстрэмісты з «Ісламскай дзяржавы» незаконна здабываюць органы людзей і ад
гандлю імі атрымліваюць сродкі на тэрарыстычную дзейнасць, перадае інфармацыйнае агенцтва АР.



Як паведаміў Махамед Аль-Хакім, за некалькіх мінулых тыдняў было знойдзена шмат целаў людзей з хірургічнымі разрэзамі, у якіх не было нырак ці іншых органаў. Таксама часткі целаў выяўленыя ў брацкіх магілах, паведамляе sedmitza.ru.

Прадстаўнік Ірака запрасіў прыехаць і даследаваць наяўныя целы.

Ён таксама сказаў, што 12 лекараў былі пакараныя ў Масуле за адмову ўдзельнічаць у незаконных аперацыях па выманні органаў людзей.

Прадстаўнік Ірака ў ААН абвінаваціў «Ісламскую дзяржаву» ў злачынным генацыдзе ў дачыненні да пэўных этнічных і рэлігійных груп.

У сваю чаргу пасланнік ААН у Іраку Мікалай Младэнаў паведаміў, што каля 790 чалавек забітыя ў Іраку толькі ў студзені 2015 года. Ён таксама адзначыў рост колькасці паведамленняў аб тым, што баявікі «Ісламскай дзяржавы» за кошт незаконнага гандлю чалавечымі органамі фінансуюць тэрарыстычную дзейнасць.

krynica.info

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: