Эрдаган абрынуўся на Ізраіль і прыгразіў Захаду рэлігійнай вайной. Іерусалім высылае турэцкіх дыпламатаў

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган у аэрапорце Стамбула, дзе прайшоў вялізны (паведамляюць пра не менш чым мільён удзельнікаў) прапалесцінскі мітынг, абрынуўся з крытыкай на Ізраіль і прыгразіў Захаду рэлігійнай вайной. Нагадаем, Турцыя з'яўляецца краінай NATO.

photo_2023_10_28_18_08_13.jpg

«Гэй, Захад! Я звяртаюся да вас! Вы хочаце вайну паміж крыжам і паўмесяцам? — заявіў Эрдаган. — Тады ведайце, гэты народ жывы, гэты народ стойка стаіць. Кім мы былі ў Лівіі, кім мы былі ў Карабаху, мы будзем такімі ж на Блізкім Усходзе».

Турэцкі лідар наўпрост прыгразіў Захаду ваеннай агрэсіяй: «Мы можам наляцець да вас аднойчы ноччу!», але не ўдакладніў, якія краіны ён мае на ўвазе.

«Мы любім нашу нацыю. Мы гатовыя ахвяраваць сваім жыццём дзеля нашай нацыі. Таму што, як мы пісалі эпасы ў гісторыі, так і гэты народ гатовы пісаць новыя эпасы. Яшчэ сто гадоў таму Палесціна для нас была тое ж самае, што Адана. Газа была часткай нашых тэрыторый, якую мы нават не меркавалі страціць. Захад нясе найбольшую адказнасць за разню ў сектары Газа. Разня ў Газе — цалкам і цалкам дзецішча Захаду!», — сказаў палітык.

«Іх спробы схаваць сваю поўную падтрымку дзетазабойцаў — гэта асобная камедыя, — дадаў Эрдаган. — Усім вядома, што Ізраіль — гэта пешка ў рэгіёне, якой можна будзе ахвяраваць, калі прыйдзе дзень. Захад любіць кіраваць, не пэцкаючы рук, часам дзеля грошай, часам дзеля зла, а часам для ўтойвання сваіх злачынстваў. Мы іх добра ведаем. Сапраўды гэтак жа, як ні адна гульня не можа доўжыцца вечна, а падступная і брудная тактыка Захаду таксама была раскрыта».

Паводле слоў прэзідэнта Турцыі, «кожная краіна мае права на самаабарону, але дзе справядлівасць, бо ў Газе адбываецца разня».


photo_2023_10_28_18_08_14.jpg

«Мы аб'явім Ізраіль ваенным злачынцам, мы ўжо працуем над гэтым. Гэтыя нявыхаваныя кажуць жыхарам Газы: сыходзіце з гэтых зямель. Калі іх пытаюцца «куды?», яны кажуць «у пустыню». І калі параненыя вымушаныя сыходзіць, яны бамбяць іх. Таму што яны толькі і ведаюць, што забіваць, — заявіў Эрдаган. — Я яшчэ раз заяўляю пра свой зварот да ізраільскай адміністрацыі. Не абражайце пачуцці турэцкага народа. Прыслухайцеся да нашай просьбы даставіць дапамогу прыгнечаным. Зрабіце нешта добрае для сябе і сваіх будучых дзяцей».

«Гэй, Ізраіль! — ускрыкнуў турэцкі прэзідэнт падчас мітынгу. — ААН прагаласавала, і 120 краін вам сказалі спыніць агонь. 40 краін засталіся ў баку і толькі 13-14 вас падтрымалі. Ізраіль, ты будзеш самотны. Што б ты ні рабіў».

Міністэрства замежных спраў Ізраіля адрэагавала на пагрозы Эрдагана. «Прынята рашэнне аб вяртанні Ізраільскіх дыпламатаў з Турцыі. Адносіны з гэтай краінай будуць перагледжаныя», — заявілі ў ведамстве.

Таксама ў ізраільскім МЗС паведамілі аб высылцы з краіны турэцкіх дыпламатаў.