Эрдаган паведаміў пра набыццё ракетных комплексаў C-400 у Расіі
Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Эрдаган заявіў аб падпісанні пагаднення з Расіяй аб пастаўцы зенітна-ракетных комплексаў С-400.
![Зенітна-ракетны комплекс С-400 (архіўнае фота "Радыё Свабода") Зенітна-ракетны комплекс С-400 (архіўнае фота "Радыё Свабода")](/img/v1/images/77ae38ff_9f8b_444a_9702_fcaf50c9e4bd_cx0_cy6_cw0_w1023_r1_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Зенітна-ракетны комплекс С-400 (архіўнае фота "Радыё Свабода")
Пра гэта Эрдаган
заявіў, выступаючы на пасяджэнні парламенцкай фракцыі "Партыі справядлівасці і развіцця",
паведамляе выданне “The Hurriyet”. Пра тое, які менавіта дакумент быў падпісаны
і калі гэта адбылося, турэцкі прэзідэнт не паведаміў.
Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Пяскоў не стаў каментаваць інфармацыю аб магчымым пагадненні, перадае "Інтэрфакс".
Раней міністр абароны ЗША Джэймс Мэцціс выказаў сумнеў у сумяшчальнасці расійскіх зенітных ракетных сістэм з тэхнікай саюза NАТO, удзельнікам якога з'яўляецца Турцыя.
Паводле інфармацыі агенцтва Bloomberg, сума пагаднення можа скласці 2,5 мільярда долараў.
Зенітна-ракетны комплекс С-400 прызначаны для паразы самалётаў стратэгічнай і тактычнай авіяцыі, балістычных ракет і іншых паветраных сродкаў на дальнасці да 400 км.