Ерэван разглядае магчымасць прызнання незалежнасці Карабаха
З такой заявай выступіў прэзідэнт Арменіі Нікол Пашынян.

Фота echo.msk.ru
Паводле слоў прэм'ер-міністра Арменіі, па ўсёй лініі фронту ідуць баі, паведамляе «Эхо Москвы». Паводле папярэдніх звестак Міністэрства абароны Арменіі, падчас баёў у зоне армяна-азербайджанскага канфлікту загінулі 16 і параненыя больш за 100 армянскіх вайскоўцаў.
Міністэрства абароны непрызнанай Нагорна-Карабахскай Рэспублікі абвергла заяву Баку пра захоп аднаго з гарнізонаў у населеным пункце Мартакерт. Як сказаў мясцовым СМІ прэс-сакратар Мінабароны Нагорна-Карабахскай Рэспублікі Сурэн Сарумян, баі працягваюцца, падраздзяленні Карабаха паспяхова спраўляюцца з пастаўленымі задачамі. Раней у непрызнанай рэспубліцы было ўведзена ваеннае становішча.