Эстафета алімпійскага агню спыненая з-за COVID-19
На наступным тыдні ў Афінах агонь перададуць арганізатарам будучых Алімпійскіх гульняў у Японіі.
![Эстафету алімпійскага агню спынілі з-за каронавіруса Эстафету алімпійскага агню спынілі з-за каронавіруса](/img/v1/images/2478746.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Эстафету алімпійскага агню спынілі з-за каронавіруса
Эстафету алімпійскага агню спынілі з-за распаўсюджвання каронавіруса. Рашэнне прыняў Нацыянальны алімпійскі камітэт Грэцыі.
"Грэчаскі Алімпійскі камітэт у пятніцу вырашыў прыпыніць эстафету алімпійскага агню ў Грэцыі для абароны здароўя насельніцтва ад каронавіруса", — сказана ў публікацыі.
Эстафета алімпійскага агню пачалася ў Грэцыі 12 сакавіка пасля запальвання агню ў Старажытнай Алімпіі, а ў першы дзень агонь дабраўся да горада Каламата, а сёння — у Спарту.
Мясцовыя ўлады былі занепакоеныя тым, што на афіцыйную цырымонію перадачы агню пачалі сыходзіцца тысячы гледачоў.
Тады НАК па ўзгадненні з Міністэрствам аховы здароўя Грэцыі прыняў рашэнне аб адмене той часткі праграмы, што засталася.
Перадача алімпійскага агню Японіі, арганізатару Алімпіяды Токіо 2020,ы будзе праведзеная ў чацвер, 19 сакавіка, на стадыёне Панацінаікас у Афінах, без удзелу грамадскасці.
Паводле korrespondent.net