Еўракамісія пачала працэдуру супраць Польшчы з-за спрэчкі аб вяршэнстве права

Еўракамісія ініцыявала фармальную працэдуру ў дачыненні да Польшчы. Падставай стала рашэнне Канстытуцыйнага суда Польшчы аб неадпаведнасці дагавораў ЕС Канстытуцыі краіны і першынстве нацыянальнага права. У гэтым Брусэль бачыць прамое аспрэчванне прымату права Еўрасаюза, піша reform.by.

eu_11.jpg


«Камісія лічыць, што гэтыя пастановы Канстытуцыйнага суда парушаюць агульныя прынцыпы аўтаноміі, вяршэнства, эфектыўнасці і аднастайнага прымянення заканадаўства саюза, а таксама абавязковую сілу пастаноў Суда Еўрапейскага саюза», — гаворыцца ў паведамленні ЕК.
Яна таксама выказвае сумневы ў незалежнасці і бесстароннасці Канстытуцыйнага суда Польшчы.
Цяпер у Варшавы ёсць два месяцы, каб адказаць на прэтэнзіі Еўракамісіі. У далейшым ЕК можа абмежаваць доступ Польшчы да фінансавання з агульнаеўрапейскага бюджэту.