Еўрасаюз можа ўзмацніць санкцыі ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі

Еўрасаюз не бачыць прагрэсу ў Беларусі, таму можа ўзмацніць санкцыйны ціск. Пра гэта сёння заявіў прэс-сакратар знешнепалітычнай службы ЕС Пэтэр Стана.

sanktsii_1.jpg


Па яго словах, санкцыйны рэжым можа быць узмоцнены, бо непрымальнае развіццё падзей у краіне працягваецца.

Ён адзначыў, што ўведзеныя тры блокі санкцый супраць беларускіх чыноўнікаў і некаторых арганізацый.

«Што тычыцца эфектыўнасці санкцый у дачыненні да Беларусі — мы пастаянна маніторым іх. Аднак патрабуецца значнае час, каб санкцыі падзейнічалі эфектыўна. На жаль, мы пакуль бачым, што рэпрэсіі не спыніліся, і ўсе вязні застаюцца за кратамі», — прыводзіць яго словы REFORM.by.

30 снежня мінулага года, падводзячы вынікі працы, каманда Ціханоўскай заяўляла, што Еўрасаюз рыхтуе чацвёрты пакет санкцый да рэжыму Лукашэнкі. Як сказаў тады прадстаўнік Ціханоўскай па міжнародных справах Валерый Кавалеўскі: «Праца ўжо пачалася, пакет ужо фармуецца, мы можам яго дапаўняць новымі імёнамі. У агульным і цэлым ЕС настроены на тое, што гэты пакет будзе разглядацца і прымацца, цалкам магчыма, у канцы студзеня — пачатку лютага».