Францыя. Кампрамат на мужа-кандыдата
Марцін Абры (Martine Aubry), сацыялістычны мэр Ліля і кандыдат на пасаду прэзідэнта Францыі, стала ахвярай чорнага піяру. Не паспела яна выставіць сваю кандыдатуру, як у інтэрнэце пачалі цыркуляваць абразлівыя чуткі наконт таго, што яе муж-адкават сімпатызуе ісламістам. У далёкім 1993 годзе ён узяўся абараняць у судзе ісламскіх дзяўчынак, якім пагражалі выключэннем са школы за нашэнне мусульманскага адзення. Марцін Абры заклікала прэсу прыпыніць зневажаць гонар яе другой паловы. Дарэчы, яе мужа можна было назваць не толькі ісламістам, аднак таксама сіяністам або хасідам.
Марцін Абры (Martine Aubry), сацыялістычны мэр Ліля і кандыдат на пасаду прэзідэнта Францыі, стала ахвярай чорнага піяру. Не паспела яна выставіць сваю кандыдатуру, як у інтэрнэце пачалі
цыркуляваць абразлівыя чуткі наконт таго, што яе муж-адкават сімпатызуе ісламістам. У далёкім 1993 годзе ён узяўся абараняць у судзе ісламскіх дзяўчынак, якім пагражалі выключэннем са школы за
нашэнне мусульманскага адзення. Марцін Абры заклікала прэсу прыпыніць зневажаць гонар яе другой паловы. Дарэчы, яе мужа можна было назваць не толькі ісламістам, аднак таксама сіяністам або хасідам.
Яго кліентамі часта з’яўляюцца артадаксальныя яўрэі, якія ходзяць у школу або ВНУ ў сваіх традыцыйных строях.
Па матэрыялах французскай прэсы