Францыя. Камуністы рэабілітуюцца
Напярэдадні 65-ай гадавіны перамогі над фашысцкай Германіяй Кампартыя Францыя намагаецца рэабілітаваць камуністаў часоў пачатку другой сусветнай вайны. Як вядома, з прычыны падпісання Пакту аб ненападзенні паміж Сталінам і Гітлерам у 1939 годзе камуністы ўсёй Еўропы, у тым ліку французскія, трактавалі вайну як імперыялістычную і не падтрымлівалі ўрады антыгітлераўскай кааліцыі. Больш таго: у акупаванай немцамі Францыі нейкі час нават дазваляўся выхад камуністычнай прэсы. Толькі пасля 22 чэрвеня 1941 года французскія камуністы актыўна ўключыліся ў антыфашысцкі супраціў.
Напярэдадні 65-ай гадавіны перамогі над фашысцкай Германіяй Кампартыя Францыя намагаецца рэабілітаваць камуністаў часоў пачатку другой сусветнай вайны. Як вядома, з прычыны падпісання Пакту аб
ненападзенні паміж Сталінам і Гітлерам у 1939 годзе камуністы ўсёй Еўропы, у тым ліку французскія, трактавалі вайну як імперыялістычную і не падтрымлівалі ўрады антыгітлераўскай кааліцыі. Больш таго:
у акупаванай немцамі Францыі нейкі час нават дазваляўся выхад камуністычнай прэсы. Толькі пасля 22 чэрвеня 1941 года французскія камуністы актыўна ўключыліся ў антыфашысцкі супраціў. Цяпер, аднак,
стала вядома, што немцы адразу вельмі асцярожна ставіліся да сяброў Кампартыі. Як мінімум трыста камуністаў былі кінутыя ў верасні 1940 года канцлагер у рэгіёне Мантыньяк-Ласко як «палітычна
небяспечныя». Усе яны пазней былі забітыя. На днях у месцы знаходжання канцлагеру адбылася вялікая акцыя памяці першых камуністаў, што сталі ахвярамі пераследу нацыстаў. Нагадаем, што ў час
акупацыі Францыі менавіта камуністы складалі галоўны касцяк супраціву. З-за колькасці забітых фашыстамі сваіх сяброў Кампартыя нават атрымала назву Партыя расстраляных.
Па матэрыялах «Humanite» (Францыя)