Францыя. Новы правадыр французскага пралетарыяту

Уся Францыя толькі і гаворыць пра новую зорку, якая ўзнялася на даляглядзе айчыннай палітыкі. Мова пра Эліе Дамата (Йlie Domota), лідэра прафсаюзу UGTG карыбскага вострава Гвадэлупа (заморская тэрыторыя Францыі). Дамата стаў хадзячай іконай для працоўных, якія 44 дні страйкавалі і патрабавалі павышэння заробкаў і ў выніку перамаглі. Спецыяльны камісар ураду прыбыў з Парыжу на востраў і падпісаў з Дамата пагадненне. Падзея на далёкім востраве выклікала каласальны інтарэс у метраполіі. Ход перамоваў і момант падпісання дамовы ў прамым эфіры перадаваў адзін з камерцыйных каналаў.

Уся Францыя толькі і гаворыць пра новую зорку, якая ўзнялася на даляглядзе айчыннай палітыкі. Мова пра Эліе Дамата (Йlie Domota), лідэра прафсаюзу UGTG карыбскага вострава Гвадэлупа (заморская тэрыторыя Францыі). Дамата стаў хадзячай іконай для працоўных, якія 44 дні страйкавалі і патрабавалі павышэння заробкаў і ў выніку перамаглі. Спецыяльны камісар ураду прыбыў з Парыжу на востраў і падпісаў з Дамата пагадненне. Падзея на далёкім востраве выклікала каласальны інтарэс у метраполіі. Ход перамоваў і момант падпісання дамовы ў прамым эфіры перадаваў адзін з камерцыйных каналаў. Наступным прызнаннем папулярнасці Дамата стала з’яўленне ў праграме "les Guignols" (французскі аналаг праграмы “Лялькі), новага персанажу — падобнай да Дамата марыянеткі. Цікава, што адным з блокаў дамовы працоўных і ўраду ёсць пункт пра тое, што мова тубыльцаў набывае статус другой афіцыйнай мовы на востраве. Аднак ідэя незалежнасці забастоўшчыкамі не ўздымалася.
Па матэрыялах “Le Monde (Францыя)