Францыя. Праблема рэгіянальных моў
Эва Жалі, кандыдат на пасаду прэзідэнта Францыі ад партыі Зялёныя, з першага дня сваёй кампаніі набыла рэпутацыю арыгінальнага палітыка. Хаця б таму, што яна нарвежка і атрымала французскі пашпарт дзякуючы шлюбу з французам. Ніколі ў гісторыі Францыі не было кандыдата ў прэзідэнты, які не меў ніводнай кроплі гальскай крыві. У дадатак Жалі ўвесь час кідае выклікі ўсім грамадскім стэрэатыпам і табу. Напрыклад, прапанавала адмяніць вайсковы парад на 14-е ліпеня. Падобнымі ініцыятывамі яна адразу нажыла сабе безліч ворагаў у асяроддзі нацыяналістаў і кансерватараў.
Эва Жалі, кандыдат на пасаду прэзідэнта Францыі ад партыі Зялёныя, з першага дня сваёй кампаніі набыла рэпутацыю арыгінальнага палітыка. Хаця б таму, што яна нарвежка і атрымала французскі пашпарт
дзякуючы шлюбу з французам. Ніколі ў гісторыі Францыі не было кандыдата ў прэзідэнты, які не меў ніводнай кроплі гальскай крыві. У дадатак Жалі ўвесь час кідае выклікі ўсім грамадскім стэрэатыпам і
табу. Напрыклад, прапанавала адмяніць вайсковы парад на 14-е ліпеня. Падобнымі ініцыятывамі яна адразу нажыла сабе безліч ворагаў у асяроддзі нацыяналістаў і кансерватараў. Зараз яны яшчэ больш злыя,
паколькі, па іх словах, Эва зрабіла замах на “нацыянальнае адзінства. Справа ў тым, што Жалі лічыць наяўнасць у Францыі толькі адной афіцыйнай мовы праявай “валявой
гегемоніі. Як вядома, у Францыі малыя этнасы кшталту баскаў і брэтонцаў дамагаюцца надання сваім мовам статусу рэгіянальных насуперак пазіцыі афіцыйнага Парыжу. Кандыдат Зялёных паабяцала
падтрымліваць рэгіянальныя мовы, якім пагражае знішчэнне. На думку правых партый, рэалізацыя ідэй Зялёных ператворыць Францыю ў кангламерат напалову аўтаномных рэгіёнаў. А Нікаля Дзюк, дэпутат ад
галісцкага “Саюзу за народны рух (UMP), увогуле лічыць, што Эва Жалі — палітычны праект, сэнс якога “паставіць пад сумнеў усю канструкцыю нацыі, пабудаванаю
папярэднімі генерацыямі.
Па матэрыялах французскай прэсы