Францыя. Сарказі падтрымаў забарону мінарэтаў
Нікаля Сарказі, прэзідэнт Францыі, выступіў з заявай, якая супярэчыць пазіцыі большасці краін-сябраў Еўрапейскага саюза, што тычыцца скандальнага рэферэндуму ў Швейцарыі. Нагадаем, што два тыдні таму швейцарцы шляхам усеагульнага галасавання вырашылі забараніць будаўніцтва ў краіне мінарэтаў. Рэакцыя лідэраў і ўрадаў вядучых дзяржаў Еўропы, уключаючы нават Ватыкан, была даволі негатыўнай. На іх думку, такі падыход супярэчыць закону пра свабоду веравызнання.
Нікаля Сарказі, прэзідэнт Францыі, выступіў з заявай, якая супярэчыць пазіцыі большасці краін-сябраў Еўрапейскага саюза, што тычыцца скандальнага рэферэндуму ў Швейцарыі. Нагадаем, што два тыдні
таму швейцарцы шляхам усеагульнага галасавання вырашылі забараніць будаўніцтва ў краіне мінарэтаў. Рэакцыя лідэраў і ўрадаў вядучых дзяржаў Еўропы, уключаючы нават Ватыкан, была даволі негатыўнай. На
іх думку, такі падыход супярэчыць закону пра свабоду веравызнання.
А вось Сарказі лічыць інакш. «Замест таго, каб атакаваць швейцарскі народ, мы павінны спачатку зразумець, што хацелі сказаць швейцарцы і чаму тое ж адчуваюць многія народы Еўропы, у тым ліку
французы», — піша прэзідэнт у артыкуле, які змясціла выданне «Le Monde». Сарказі таксама лічыць, што крытыка швейцарскага выбару падрывае права народа прымаць
калектыўныя рашэнні. Увогуле, на яго думку, вынікі рэферэндуму падкрэсліваюць, як неабходныя Францыі дэбаты пра нацыянальную ідэнтычнасць.
Нагадаем, што такія дэбаты стартавалі ў краіне прыкладна месяц таму, аднак дасюль яны галоўным чынам цікавілі правыя экстрэмісцкія партыя. Намер Сарказі неяк ажывіць іх за кошт праекцыі на працэсы ў
Швейцарыі быў ушчэнт раскрытыкаваны з боку палітолагаў. Навіна пра забарону будаўніцтва мінарэтаў у Швейцарыі і так ускалыхнула Францыю, дзе пражываюць 5 мільёнаў мусульман. І прывяла да падзелу
грамадства: сёння палова насельніцтва выступае за прыняцце падобнага закону ў Францыі.
Па матэрыялах «Le Monde» (Францыя)