Францыя. Забаронены марш свінняў
Прэфект Роны забараніў правядзенне ў Ліёне 14 мая маршу свінняў. Такія маршы — адна з любімых забаў “Блоку ідэнтычнасці — радыкальнай антыісламскай групоўкі. Яе сябры маршыруюць у масках свінняў, каб падкрэсліць сваё непрыманне ісламскай культуры, адпаведна якой свінні лічацца бруднымі жывёламі. На думку прэфекта, такі марш — парушэнне грамадскага парадку. Акрамя таго, марш парушае свецкі характар французская дзяржавы. Хутчэй за ўсё, улады проста баяцца вулічнай канфрантацыі.
Прэфект Роны забараніў правядзенне ў Ліёне 14 мая маршу свінняў. Такія маршы — адна з любімых забаў “Блоку ідэнтычнасці — радыкальнай антыісламскай групоўкі.
Яе сябры маршыруюць у масках свінняў, каб падкрэсліць сваё непрыманне ісламскай культуры, адпаведна якой свінні лічацца бруднымі жывёламі. На думку прэфекта, такі марш — парушэнне
грамадскага парадку. Акрамя таго, марш парушае свецкі характар французская дзяржавы. Хутчэй за ўсё, улады проста баяцца вулічнай канфрантацыі. Як паказвае практыка, такія маршы свінняў заканчваюцца
акупацыяй крамаў, якія гандлююць таварамі халаль, і бойкамі з маладымі мусульманскімі эмігрантамі. Арганізатары маршу заявілі, што яны не будуць падпарадкоўвацца рашэнню прэфекта і ўсё роўна
пройдуцца ў масках свінняў па вуліцах Ліёну.
Па матэрыялах французскай прэсы