Францыя прыняла закон аб рэстытуцыі нарабаванага нацыстамі

Французскі парламент прагаласаваў за рэстытуцыю твораў мастацтва спадчыннікам яўрэйскіх сем'яў, абрабаваных нацыстамі падчас Другой сусветнай вайны.

Карціна Марка Шагала

Карціна Марка Шагала

Дзякуючы гэтаму закону 15 карцін, якія захоўваюцца ў французскіх дзяржаўных калекцыях, могуць быць вернутыя спадчыннікам іх уладальнікаў, паведамляе .

Сярод іх – і карціна Марка Шагала. Яе знайшоў канадзец, які высочвае творы мастацтва, канфіскаваныя нацыстамі. Каля васьмі гадоў ён збіраў доказы таго, што карціна сапраўды была скрадзеная.

Джэймс Палмер, кіраўнік Mondex Corporation, распавёў журналістам:

«Мы атрымалі інфармацыю з Польшчы аб тым, што нейкі спадар Сандэр быў абрабаваны. Спачатку ў нас была здагадка, на падставе якой мы і будавалі нашы далейшыя крокі, і ўрэшце ўсе сабраныя доказы дазволілі нам знайсці яго сям'ю».

Карціну ў свой час набыў музыкант Дэвід Сандэр, польскі яўрэй. Нацысты выгналі яго з кватэры ды даставілі ў гета ў Лодзі, а затым у 1942 годзе дэпартавалі з сям'ёй у Асвенцым. Там загінулі яго жонка і двухгадовая дачка. Сам ён выжыў і ў 1962 годзе паведаміў Германіі аб крадзяжы сваёй карціны.

Меліна Вольман, юрыст, кажа: «У нас ёсць, напрыклад, заява пад прысягай спадара Дэвіда Сандэра, які не называе карціну, але апісвае яе надзвычай дакладна. Факт рабавання быў хутка ўстаноўлены і прызнаны, у прыватнасці, нямецкімі судамі, а таксама і французскім урадам у адказ на наш пазоў».

Цяпер улады Францыі вернуць карціну пяці ўнучатым пляменнікам і пляменніцам Дэвіда Сандэра, які памёр у 1966 годзе.
Паводле euronews.com