ФСБ Расіі: забіты член ІД, які рыхтаваў тэракт у дзень прэзідэнцкіх выбараў

У Расіі прадухілілі тэракт, які рыхтаваўся ажыццявіць у дзень прэзідэнцкіх выбараў грамадзянін адной з краін блізкага замежжа. Пра гэта паведамляе Цэнтр грамадскіх сувязяў ФСБ.

ypbvmao1.jpg

— Злачынца, які аказаў пры затрыманні ўзброены супраціў, быў нейтралізаваны сіламі спецыяльных падраздзяленняў ФСБ Расіі, — гаворыцца ў паведамленні.
Па дадзеных спецслужбы, грамадзянін з'яўляўся членам тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава» і планаваў здзейсніць выбух 18 сакавіка, у дзень выбараў прэзідэнта Расіі.
У ходзе следчых дзеянняў былі выяўленыя: самаробнае выбуховае прыстасаванне вялікай магутнасці, кампаненты для вырабу яшчэ некалькіх выбуховых прылад, агнястрэльная зброя і боепрыпасы.
Упраўленнем ФСБ Расіі па Ніжагародскай вобласці распачата крымінальная справа па фактах удзелу ў тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава» і падрыхтоўкі тэрарыстычнага акту.

Паводле tut.by