У Літве арыштаваныя трое падазроных у шпіянажы на карысць Расіі

Гаворка пра троху мужчынаў, якім інкрымінуюць перадачу інфармацыі аб стратэгічных аб'ектах Літвы спецслужбам РФ. Аб гэтым паведамляе Delfi са спасылкай на паліцыю і вайсковую выведку. 

binoculars_67535_960_720.jpg

Двое падазроных былі вайскоўцамі ва УС Літвы, трэці працаваў там на цывільнай пасадзе. Усе трое — грамадзяне Літвы, адзін з іх меў від на жыхарства ў іншай краіне (якой менавіта, не удакладняецца).
Адзін з мужчынаў «перадаваў інфармацыю аб вайсковых аб'ектах, звязаных з ваенна-марскім флотам», заявіў кіраўнік крымінальнай паліцыі Літвы Раландас Кішкіс. У чым палягала шпіёнская дзейнасць двух іншых не ўдакладняецца. Вядома таксама, што ўсе трое працавалі на Расію за ўзнагароду.
Інфармацыя, якую перадавалі мужчыны, не была засакрэчанай, заявіў кіраўнік вайсковай выведкі Літвы Рамігюіс Бальтрэнас. «Гэта не адмяняе небяспекі самой дзеі шпіянажу і ягонай пагрозы для дзяржаўнай бяспекі», — дадаў ён. Згодна ягоным словам, падазраваныя таксама займаліся вярбоўкай.
Зараз мужчынам пагражае да 15 гадоў зняволення.
Паводле meduza.io