Роўна 50 гадоў таму ўрад Усходняй Германіі паспрабаваў незвычайным спосабам паставіць бар’ер экспансіі моды на рок з Захаду. Пасля таго, як паліцыя арыштавала некалькі дзесяткаў маладых
чалавек, які танчылі рок-н-ролл пад Элвіса Прэслі, а хтосьці з іх нават быў асуджаны, для моладзі быў прыдуманы спецыяльны сацыялістычны мадэрновы танец. У якасці эрзацу танец быў зроблены на аснове
лацінаамерыканскіх мелодый. Эксперымент не атрымаўся, нават нягледзячы на прымусовую папулярызацыю: быў арганізаваны конкурс лепшых выканаўцаў lipsi, танчыць танец мелі права толькі лепшыя сябры
Саюзу вольнай моладзі — аналаг камсамолу ў ГДР. З-за ціску сярод маладых людзей лічылася, што танчыць lipsi — гэта забава правінцыялаў. Праз пару год пра ідэю стварыць альтэрнатыву
року ўвогуле забылі. Гісторыкі лічаць, што насаджэнне lipsi толькі кансалідавала моладзь ГДР у барацьбе супраць рэжыму.
Па матэрыялах «Tageszeitung» (Германія)
Германія. 50 гадоў танцу lipsi
- Замежжа
- 09-05-2009
Роўна 50 гадоў таму ўрад Усходняй Германіі паспрабаваў незвычайным спосабам паставіць бар’ер экспансіі моды на рок з Захаду. Пасля таго, як паліцыя арыштавала некалькі дзесяткаў маладых
чалавек, які танчылі рок-н-ролл пад Элвіса Прэслі, а хтосьці з іх нават быў асуджаны, для моладзі быў прыдуманы спецыяльны сацыялістычны мадэрновы танец. У якасці эрзацу танец быў зроблены на аснове
лацінаамерыканскіх мелодый.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Больш цікавага на «Новым Часе»: