Германія. Качкі на службе неанацыстаў
Моладзевая секцыя праварадыкальнай Нацыянал-дэмакратычнай партыі вырашыла вербаваць моладзь незвычайнымі, прынамсі для паслядоўніка Гітлера, спосабам. У зямлі Саксонія яны пачалі раздаваць школьнікам коміксы. Сюжэт коміксаў наступны: качкі жылі па законах роўнасці і справядлівасці. І раптам іх калонію атакавалі злыя курыцы-іншаземцы. Апошнія надзвычайна ваяўнічыя, любяць золата і вельмі лянівыя. Працаваць за сябе яны прымушаюць качак-абарыгенаў. Качкам сітуацыя не падабаецца, аднак пратэставаць яны не могуць: дзейнічае спецыяльны закон супраць дыскрымінацыі іншаземцаў.
Моладзевая секцыя праварадыкальнай Нацыянал-дэмакратычнай партыі вырашыла вербаваць моладзь незвычайнымі, прынамсі для паслядоўніка Гітлера, спосабам. У зямлі Саксонія яны пачалі раздаваць школьнікам коміксы. Сюжэт коміксаў наступны: качкі жылі па законах роўнасці і справядлівасці. І раптам іх калонію атакавалі злыя курыцы-іншаземцы. Апошнія надзвычайна ваяўнічыя, любяць золата і вельмі лянівыя. Працаваць за сябе яны прымушаюць качак-абарыгенаў. Качкам сітуацыя не падабаецца, аднак пратэставаць яны не могуць: дзейнічае спецыяльны закон супраць дыскрымінацыі іншаземцаў. Галоўная качка, вельмі падобная знешне на сапраўднага арыйца, арганізуе “вялікую барацьбу. Фінал прадказальны: курыцы-акупанты вымушаны вяртацца туды, адкуль прыйшлі. У прынцыпе, усё гэта нагадвае графічны пераказ любімых у асяродку фашыстаў міфаў пра працавітых немцаў, лянівых іншаземцаў і змову банкіраў. Пакуль што грамадскія арганізацыі дастаткова пасіўна паставіліся да ноу-хау нацыстаў. Па іх словах, комікс зроблены прымітыўна і наўрад ці выкліча сталую цікаваць у дзяцей, якія традыцыйна надаюць перавагу Мікі Маўсу і Віні Пуху.
Па матэрыялах “Tageszeitung (Германія)