Германія. Паліцыя на баку нацыстаў?

Менавіта такую рэакцыю з боку антыфашысцкіх арганізацый ФРГ выклікалі апошнія ўчынкі берлінскіх паліцэйскіх. 18 студзеня яны заявіліся ў офіс групоўкі “Антыфашысцкія левыя, каб канфіскаваць усю літаратуру і матэрыялы, прысвечаныя акцыі 13 лютага ў Дрэздэне. Тут кожны год нацысты з Германіі і некаторых краін Цэнтральнай Еўропы праводзяць марш памяці ахвяр бамбардзіроўкі горада брытанцамі ў 1944 годзе. Падчас той бамбардзіроўкі было забіта прыкладна 25 тысяч чалавек. Цэнтр саксонскай сталіцы аказаўся цалкам знішчаны.

Менавіта такую рэакцыю з боку антыфашысцкіх арганізацый ФРГ выклікалі апошнія ўчынкі берлінскіх паліцэйскіх. 18 студзеня яны заявіліся ў офіс групоўкі “Антыфашысцкія левыя, каб канфіскаваць усю літаратуру і матэрыялы, прысвечаныя акцыі 13 лютага ў Дрэздэне. Тут кожны год нацысты з Германіі і некаторых краін Цэнтральнай Еўропы праводзяць марш памяці ахвяр бамбардзіроўкі горада брытанцамі ў 1944 годзе. Падчас той бамбардзіроўкі было забіта прыкладна 25 тысяч чалавек. Цэнтр саксонскай сталіцы аказаўся цалкам знішчаны. Натуральна, правыя радыкалы не маглі прайсці супраць такой падзеі і штогод арганізоўваюць маніфестацыі. Найбольш буйной у гісторыі падобных мерапрыемстваў была акцыя мінулага года, калі нацысты сабралі каля 5 тысяч чалавек. Шакаваная грамадскасць збіраецца даць у гэтым годзе годны адказ карычневым. Паралельна фашыстам усе партыі ад правых да левых правядуць сваё шэсце. Менавіта плакаты з залікам выйсці на акцыю 14 лютага і канфіскавала паліцыя. Сябры арганізацыі “Антыфашысцкія левыя, натуральна, заявілі пра сімпатыі паліцыі да нацыстаў. У сваю чару, паліцыя кажа, што вымушана кантраляваць дзейнасць “Антыфашысцкіх левых, паколькі ёсць падазрэнне, што апошнія паспрабуюць перавесці антыфашысцкую акцыю 14 лютага ў фармат банальных вулічных беспарадкаў. Менавіта згаданая вышэй арганізацыя была ініцыятарам апошняй першамайскай дэманстрацыі ў адным з раёнаў Берліну, якія закончыліся бойкай з паліцыяй.
Па матэрыялах “Junge welt (Германія)