Германія. Помста Шродэру
Оскар Лафантэн, старшыя Партыі левых, вырашыў жорстка адпомсціць сацыял-дэмакратам, сваім былым калегам. З партыі яго выключыў Герхард Шродэр за кейнсіянскія забабоны. На той час Оскар быў міністрам фінансаў. А яшчэ раней — культавым прэм’ерам зямлі Саар. Цяпер Оскар, які ўступіў у Партыю левых (фармацыя былых усходненямецкіх камуністаў), трыумфальна вяртаецца ва ўладу. За тры месяцы да выбараў у парламент Саару, Партыя левых карыстаецца падтрымкай 22 працэнтаў выбаршчыкаў, а сацыял-дэмакратаў падтрымлівае прыкладна 23 працэнта.
Оскар Лафантэн, старшыя Партыі левых, вырашыў жорстка адпомсціць сацыял-дэмакратам, сваім былым калегам. З партыі яго выключыў Герхард Шродэр за кейнсіянскія забабоны. На той час Оскар быў
міністрам фінансаў. А яшчэ раней — культавым прэм’ерам зямлі Саар. Цяпер Оскар, які ўступіў у Партыю левых (фармацыя былых усходненямецкіх камуністаў), трыумфальна вяртаецца ва
ўладу. За тры месяцы да выбараў у парламент Саару, Партыя левых карыстаецца падтрымкай 22 працэнтаў выбаршчыкаў, а сацыял-дэмакратаў падтрымлівае прыкладна 23 працэнта. Больш таго, Лафантэн заявіў,
што хоча зноў заняць пасаду кіраўніка ўраду зямлі Саар. Навіна выклікала шок у шэрагах ружовых. Гістарычна Саар заўсёды быў бастыёнам сацыял-дэмакратыі. Акрамя таго, перамога левых стане першай
перамогай у землях Заходняй Германіі, што можа змяніць імідж партыі (раней яна лічылася партыяй выхадцаў з былой ГДР). Самае цікавае, што іншага выйсця, чым кааліцыя з левымі, у сацыял-дэмакратаў
няма. Кааліцыя з кансерватарамі можа адвярнуць электарат, які на фоне крызісу падаўся налева.
Па матэрыялах «Tageszeitung» (Германія)