Германія. Вайна за жаночыя галасы
Мануэла Швезіг стане новай зброяй нямецкіх сацыял-дэмакратаў у барацьбе за галасы жанчын. Для гэтага ёй, былому сацыяльнаму міністру зямлі Памеранія, а зараз сябру ценявога ўрада, давядзецца перагуляць цяперашняга міністра па пытання дзяцей і сям’і Урсулу фон дэр Лайен ад партыі хрысціянскіх дэмакратаў. Урсула вельмі папулярная сярод нямецкіх жанчын, што негатыўна ўплывае на рэйтынг “ружовых. Папярэдняя спроба сацыял-дэмакратаў адваяваць сэрцы немак за кошт арганізацыі шоу накшталт “Дом–2 праваліліся. Цяпер уся стаўка на 35-гадовую Мануэлу.
Мануэла Швезіг стане новай зброяй нямецкіх сацыял-дэмакратаў у барацьбе за галасы жанчын. Для гэтага ёй, былому сацыяльнаму міністру зямлі Памеранія, а зараз сябру ценявога ўрада, давядзецца перагуляць цяперашняга міністра па пытання дзяцей і сям’і Урсулу фон дэр Лайен ад партыі хрысціянскіх дэмакратаў. Урсула вельмі папулярная сярод нямецкіх жанчын, што негатыўна ўплывае на рэйтынг “ружовых. Папярэдняя спроба сацыял-дэмакратаў адваяваць сэрцы немак за кошт арганізацыі шоу накшталт “Дом–2 праваліліся. Цяпер уся стаўка на 35-гадовую Мануэлу. У дадатак партыя прадставіла склад ценявога ўраду, які, па тэорыі, у выпадку перамогі можа стаць федэральным. Роўна палова міністраў у кабінеце — феміны. Зараз фрау Швезіг актыўна атакуе Урсулу ў слабых месцах яе праграмы. Швезіг прыйшла ў кіраўніцтва сацыял-дэмакратаў хіба што не ў самы катастрафічны час іх гісторыі. Напярэдадні былі апублікаваныя дадзеныя апытанняў, якія правяло сацыялагічнае агенцтва “Forsa. За месяц да выбараў папулярнасць сацыл-дэмакратычнай партыі складае ўсяго 20 працэнтаў. Гэта самы нізкі паказчык пасля другой сусветнай вайны.
Па матэрыялах “Tageszeitung (Германія)