Грузія. Абхазію прызналі дзякуючы жрацам
Як вядома, 9 верасня прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес абвясціў пра намер Каракаса прызнаць суверэнітэт Абхазіі і Паўдзённая Асеціі. Хутчэй за ўсё, ім кіравала банальнае жаданне ўлезці ў давер да Масквы. У саміх абхазаў іншая версія: прызнанне Абхазіі Венесуэлай — гэта следства зносін жрацоў і прэзідэнта рэспублікі Сяргея Багапша з паганскімі багамі. Яшчэ 13 чэрвеня жрэц Лыхненскага свяцілішча ў Абхазіі Сяргей Шакрыла заявіў у інтэрв’ю аднаму з выданняў: "Падчас вайны сюды, да гэтага свяцілішча, прыязджаў прэзідэнт. Ён прасіў у бога сілаў, каб перамагчы.
Як вядома, 9 верасня прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес абвясціў пра намер Каракаса прызнаць суверэнітэт Абхазіі і Паўдзённая Асеціі. Хутчэй за ўсё, ім кіравала банальнае жаданне ўлезці ў давер да
Масквы. У саміх абхазаў іншая версія: прызнанне Абхазіі Венесуэлай — гэта следства зносін жрацоў і прэзідэнта рэспублікі Сяргея Багапша з паганскімі багамі. Яшчэ 13 чэрвеня жрэц Лыхненскага
свяцілішча ў Абхазіі Сяргей Шакрыла заявіў у інтэрв’ю аднаму з выданняў: "Падчас вайны сюды, да гэтага свяцілішча, прыязджаў прэзідэнт. Ён прасіў у бога сілаў, каб перамагчы. І мы
ўсе ўбачылі гэту дапамогу. Летась мы маліліся, каб нашу краіну прызналі, і гэта просьба была выканана на працягу трох месяцаў. Сёлета прасілі, каб яшчэ адна дзяржава нас прызнала, і думаю, што гэта
таксама адбудзецца". 72-гадовы Сяргей Шакрыл — прадстаўнік старажытнай дынастыі абхазскіх жрацоў, пасрэднікаў паміж людзьмі і боствамі свяцілішча Лых-ныха. Усе апошнія
"спрыяльныя для Абхазіі падзеі спадар Шакрыл лічыць вынікам сваіх плённых зносін з духамі. Застаецца дадаць, што ў савецкія часы цяперашні жрэц працаваў заўхозам у школе.
Па матэрыялах “Новый регион (Расія)