Галоўны рэдактар расійскай «Новой газеты» і філіпінская журналістка атрымалі Нобелеўскую прэмію міру

Нобелеўская прэмія міру ў 2021 годзе прысуджана галоўнаму рэдактару «Новой газеты» Дзмітрыю Муратаву і Марыі Рэса якая ўзначальвае філіпінскі апазіцыйны сайт «Rappler».

fbklrs9wyaixxfx.jfif

Журналістаў узнагародзілі «за намаганні па захаванні свабоды выказвання меркаванняў, якая з'яўляецца абавязковай умовай для дэмакратыі і міру».

Муратаў заявіў, што Нобелеўская прэмія міру з'яўляецца не яго заслугай, а загінуўшых за свабоду слова калег-журналістаў.

«Мы можам павіншаваць Дзмітрыя Муратава. Ён паслядоўна працуе паводле сваіх ідэалаў, ён адданы сваім ідэалам. Ён таленавіты, ён адважваўся. І, вядома, гэта высокая ацэнка. Мы яго віншуем», — заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.

Летась лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру стала Сусветная харчовая праграма — найбуйнейшая гуманітарная арганізацыя, якая змагаецца з голадам.

Прэмія міру — адзіная Нобелеўская прэмія, лаўрэатаў якой абвяшчаюць і ўзнагароджваюць не ў Стакгольме, а ў Осла.

Ужо вядомыя ўладальнікі Нобелеўскіх прэмій за 2021 год па фізіялогіі і медыцыне, па фізіцы, хіміі і літаратуры. А 11 кастрычніка Нобелеўскі тыдзень завершыцца абвяшчэннем лаўрэатаў прэміі па эканоміцы.

Паводле  meduza.io