Германія і Францыя абышлі эмбарга на пастаўкі зброі Расіі — СМІ
Германія і Францыя абышлі эмбарга на пастаўкі зброі Расіі і прадавалі РФ ваенную тэхніку, паведамляе выданне The Telegraph.
![fota_dzmitryja_dzmitryeva_novychas_784_logo_1.jpg fota_dzmitryja_dzmitryeva_novychas_784_logo_1.jpg](/img/v1/images/fota_dzmitryja_dzmitryeva_novychas_784_logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Германія і
Францыя абышлі эмбарга ЕС на пастаўкі зброі Расіі, што было ўведзенае ў 2014
годзе. Нямецкія і французскія кампаніі пастаўлялі Маскве бомбы, рэактыўныя снарады
і іншую ваенную тэхніку.
Паводле выдання The Telegraph, Францыя і Германія ў абыход эмбарга паставілі ў Расію ваеннай тэхнікі на суму 273 мільёнаў еўра. Журналісты мяркуюць, што атрыманая Масквой зброя можа выкарыстоўвацца ў вайне супраць Украіны.
«Яны адправілі абсталяванне, у тым ліку бомбы, рэактыўныя снарады, ракеты і гарматы, нягледзячы на эмбарга ЕС на пастаўкі зброі ў Расію, уведзенае пасля Крыма ў 2014 годзе», — адзначае газета.
Таксама адзначаецца, што па меншай меры 10 краін — чальцоў НАТА экспартавалі з Расіі абсталяванне амаль на 350 мільёнаў еўра. Пры гэтым каля 78% ад агульнай колькасці было пастаўлена нямецкімі і французскім кампаніям.
«І Парыж, і Берлін супраціўляліся забароне ЕС на куплю газу ў Расіі, і нават цяпер блок плаціць Маскве мільярд еўра ў дзень за пастаўкі энергарэсурсаў», — падкрэслілі ў выданні.