Германія паўтарыла адмову пастаўляць зброю Украіне

Паводле нямецкіх палітыкаў, працягваецца дыялог па мірным урэгуляванні сітуацыі паміж Расіяй і Украінай.

Крысціна Ламбрэхт

Крысціна Ламбрэхт

Германія паўтарыла адмову пастаўляць зброю Украіне
«У федэральнага ўрада даўно ёсць выразная пазіцыя — нават у папярэднія заканадаўчыя перыяды — мы не дастаўлялі зброю ў крызісныя зоны, каб не дапусціць там далейшай эскалацыі», — заявіла міністр абароны Крысціна Ламбрэхт.
Паводле яе слоў, на сёння працягваецца дыялог па мірным урэгуляванні.
«Ва ўкраінскім канфлікце ў нас ёсць партнёры па перамовах, якія вярнуліся за стол перамоваў — напрыклад, у Радзе Расія — НАТА і ў Нармандскім фармаце. Вось чаму цяпер наша задача — знізіць эскалацыю. Мы хочам вырашыць гэты канфлікт мірным шляхам», — дадала міністр абароны Германіі.