Хіматака ў Солсберы несумненна звязана з Расіяй — генсек NАТО

Ставіць пад сумнеў факты і аналіз Вялікабрытаніі пра "расійскі след" у атацы з выкарыстаннем хімічнага рэчыва ваеннага прызначэння ў Солсберы няма сэнсу. Пра гэта заявіў у пятніцу, 27 красавіка, генеральны сакратар NАТО Енс Столтэнберг.

4ggxzm_w631h356.jpg

"У нас няма падстаў сумнявацца ў доказах і ацэнках, прадастаўленых Злучаным Каралеўствам. Мы вітаем той факт, што ў расследаванні гэтага жудаснага нападу Вялікабрытанія працуе з Арганізацыяй па забароне хімічнай зброі", — адзначыў кіраўнік альянсу ў Брусэлі па выніках пасяджэння Паўночнаатлантычнага савета на ўзроўні кіраўнікоў МЗС 29 краін-саюзніц NАТО.

Да таго ж, паводле яго слоў, на дачыненне Расіі да гэтага інцыдэнту паказвае і тое, што ён адбыўся на фоне шырокага арсенала падрыўной дзейнасці з боку гэтай дзяржавы.

"Гэтая атака адбылася на фоне цэлага набору падрыўных паводзін Расіі, і гэта таксама стала прычынай такой рэзкай рэакцыі дзяржаў-саюзнікаў, уключаючы высылку расійскіх чыноўнікаў з місіі Расіі пры NАТО", — заявіў Столтэнберг.

Такім чынам, як патлумачыў ён, NАТО ўжо на працягу 70 гадоў стаіць на варце краін-саюзніц.

"Але ў той жа час мы бачым усё больш спробаў з боку Расіі запалохваць і дэстабілізаваць, уключаючы кібератакі, імкненне падарваць нашы дэмакратычныя інстытуты, дэзінфармацыю і прапаганду. І нават выкарыстанне хімічнай зброі ў Солсберы. Таму мы павінны працягваць дэманстраваць нашу салідарнасць і рашучасць, а таксама ўзмацняць нашу ўстойлівасць, распрацоўваць магутныя інструменты барацьбы з гэтымі гібрыднымі пагрозамі", — заявіў генеральны сакратар NАТО.

Паводле telegraf.by, korrespondent.net