Генпракуратура шукае экстрэмізм у словах Хадаркоўскага пра рэвалюцыю
Генпракуратура Расіі ўгледзела прыкметы экстрэмізму ў заявах Міхаіла Хадаркоўскага, зробленыя ім напярэдадні падчас анлайн-канферэнцыі. Экс-кіраўнік Юкаса каментаваў новую крымінальную справу і разважаў пра рэвалюцыі.
ria.ru
Генеральная пракуратура Расіі накіравала ў Следчы камітэт матэрыялы праверкі звестак аб публічных закліках Міхаіла Хадаркоўскага да экстрэмісцкай дзейнасці. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні нагляднага ведамства.
У генпракуратуры лічаць, што Хадаркоўскі, размаўляючы з журналістамі напярэдадні падчас онлайн-канферэнцыі, «публічна заклікаў да змены ўлады ў Расійскай Федэрацыі шляхам рэвалюцыі», паведамляе РБК.
«Зрабіўшы у ходзе названага мерапрыемства ілжывыя заявы аб рэпрэсіўнасці і проціпраўнасці дзеючага заканадаўства, нелегітымнасці парламента, незаконнасці выбараў прэзідэнта Расіі і залежнасці судоў, Хадаркоўскі прапанаваў сабатаваць законы. Па прычыне адсутнасці ў краіне, па яго сцвярджэнні, інстытута сумленных выбараў і іншых механізмаў законнай змены ўлады, Хадаркоўскі заклікаў да здзяйснення рэвалюцыі як адзінага і неабходнага спосабу замены ўлады, паказаўшы, што ім для гэтага ўжо робяцца пэўныя захады», — гаворыцца ў паведамленні ведамства.
У ведамстве лічаць, што дадзеныя дзеянні Хадаркоўскага «носяць экстрэмісцкі характар і патрабуюць правядзення працэсуальнай праверкі, паколькі ўтрымліваюць прыкметы публічных заклікаў да гвалтоўнай змены асноў канстытуцыйнага ладу Расійскай Федэрацыі».