ГУР: Ва Украіне знішчаныя яшчэ два расійскія генералы
Галоўная ўправа выведкі Украіны паведамляе аб ліквідацыі двух расійскіх генералаў у Херсонскай вобласці. Гэта не першыя высокапастаўленыя вайскоўцы РФ, знішчаныя падчас вайны. Раней медыя паведамлялі аб гібелі сямі расіян з генеральскімі пагонамі.

ГУР паведамляе, што 22 красавіка УСУ нанеслі ўдар па
перадавым пункце кіравання 49-й Агульнаваеннай арміі расійскіх акупацыйных
войскаў, які насуперак баявым устаноўкам і здароваму сэнсу быў размешчаны на
нязначным аддаленні ад лініі баявога сутыкнення ў Херсонскай вобласці.
«Вынік паражэння — ППУ 49А знішчаны, два генералы акупантаў ліквідаваныя, адзін цяжка паранены, у крытычным стане эвакуіраваны», — паведамляе ўкраінскае ГУР.
Імены забітых генералаў не называюцца..
Паводле «Украінская праўды».