Інфляцыя ў Венесуэле складзе рэкордныя 720% — МВФ
Пры гэтым у 2015 годзе ў краіне была зафіксавана інфляцыя на ўзроўні 275%.

Фота Reuters
Дырэктар дэпартамента краін Заходняга паўшар'я МВФ Алехандра Вернер заявіў, што ў 2016 годзе інфляцыя ў Венесуэле дасягне 720%, паведамляе Bloomberg.
"У 2015 годзе ў краіне была зафіксавана інфляцыя на ўзроўні 275%", — гаворыцца ў паведамленні.
Дадзеныя Цэнтральнага банка Венесуэлы кажуць пра тое, што інфляцыя ў трэцім квартале 2015 дасягнула 141%, пры гэтым ВУП краіны скараціўся на 10%.
Апытаныя Bloomberg эканамісты заявілі, што сярэдняя велічыня інфляцыі ў Венесуэле ў 2016 годзе будзе на ўзроўні 184%, прагноз у 700% далі ў кансалтынгавай кампаніі Nomura Securities.
Як паведамлялася раней, у Венесуэле ўпершыню за 17 гадоў апазіцыя перамагла на выбарах кіруючую партыю.
Паводле unian.net