Іркуцкія паліцэйскія затрымалі прыхільнікаў шамана Габышава, якія ідуць на Маскву

Праўда, часова. І пасля прафілактычнай размовы — адпусцілі

Аляксандр Габышаў

Аляксандр Габышаў


Шасцярых прыхільнікаў Аляксандра Габышева, якія працягнулі яго паход у Маскву, спыніліна трасе іркуцкія паліцыянты, паведаміў каардынатар арганізацыі «Праваабарона Паштоўкі» Аляксей Пранішнікаў, піша «Эхо Москвы».
«Іх затрымалі каля горада Слюдзянка ў Іркуцкай вобласці нібыта з нагоды дасланага невядомымі паведамлення з  прыкладзеным відэа пра тое, што яны ідуць па праезнай частцы. Супрацоўнікі ДІБДР зараз складаюць адміністрацыйны пратакол па артыкуле 12.29 КаАП РФ (парушэнне правілаў дарожнага руху пешаходам або iншай асобай, якія ўдзельнічаюць у працэсе дарожнага руху) », — сказаў Пранішнікаў агенцтву«Інтэрфакс».
Паводле яго дадзеных, свой паход у Маскву прыхільнікі Габышева маюць намер працягнуць.
У прэс-службе Галоўнага ўпраўлення МУС па Іркуцкай вобласці агенцтву паведамілі, што затрыманыя былі адпушчаныя пасля прафілактычнай гутаркі.