«Ісламская дзяржава» заклікала да джыхаду на тэрыторыі Расіі
Тэрарыстычная «Ісламская дзяржава» апублікавала ў Тэлеграме відэа з заклікам да джыхаду на тэрыторыі Расіі.
9-хвіліннае відэа з'явілася ў Ютубе ў нядзелю.
«Слухай, Пуцін, мы прыедзем у Расію і будзем забіваць вас дома», — гаворыць на відэа чалавек у масцы.
Тэрарысты з «Ісламскай дзяржавы» кантралююць частку тэрыторыі Ірака і Сірыі. Яны ажыццявілі дзясяткі тэрактаў у арабскіх краінах і Еўрасаюзе.
Расія ваюе з ісламскімі тэрарыстамі на баку ўрада Башара
Асада ў Сірыі.
Паводле Нашай Нівы