Кіраўнік МАК гатовы ўжыць да Расіі штрафныя санкцыі

Томас Бах назваў допінгавую сістэму ў Расіі "раней не бачаным нападам» на спорт. Ён таксама не выключыў і далейшых пакаранняў у адрас расійскіх атлетаў.

Томас Бах

Томас Бах


Прэзідэнт Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) Томас Бах заступіўся за комплекс штрафных мер супраць Расіі, уведзеных з-за допінгавых злоўжыванняў. "Калі доказы сапраўдныя, значыць, гэтая агідная допінгавая сістэма з'яўляецца раней не бачаным нападам на цэласнасць спорту і Алімпійскіх гульняў", — заявіў Бах ў аўторак, 2 жніўня, на адкрыцці 129-й генеральнай асамблеі МАК у Рыа-дэ-Жанейра, паведамляе Deutsche Welle.

 

Бах заўважыў, што расследаванне пакуль не завершана, бо яшчэ не выслуханы расійскі бок. Гэта расследаванне было адкрытае пасля дакладу Рычарда Макларэна, які сцвярджаў, што фальсіфікацыя расійскіх допінг-пробаў рабіліся на дзяржаўным узроўні і ФСБ удзельнічала ў іх падмене на Алімпіядзе ў Сочы.  


Кіраўнік МАК пры гэтым не выключыў увядзенне ў адрас РФ і далейшых санкцый.

Ён таксама растлумачыў, што з-за сур'ёзнасці абвінавачванняў МАК не можа прымяняць прынцып прэзумпцыі невінаватасці.

 

"З іншага боку, мы не можам пазбаўляць атлетаў правы даказаць сваю невінаватасць", — дадаў Бах.

 

Нямецкага спартовага чыноўніка крытыкуюць з-за таго, што ўзначаленая ім арганізацыя не адважылася адхіліць ўсіх спартсменаў з Расіі ад удзелу ў Алімпіядзе ў Рыа, якая стартуе 5 жніўня. Паводле прынятага рашэння, тыя атлеты, якія змогуць даказаць сваю допінгавых "чысціню", здолеюць выйсці на старт у Бразіліі.


Нагадаем, пытанне аб магчымай дыскваліфікацыі ўсёй зборнай Расіі ўпершыню было ўзнятае публічна ў маі, калі былы кіраўнік Маскоўскай антыдопінгавай лабараторыі Рыгор Родчанкаў распавёў амерыканскай прэсе пра нібыта існую ў Расіі «допінгавую праграму» пад кантролем уладаў краіны.
Сусветнае антыдопінгавае агенцтва пасля гэтага пачало расследаванне, і 18 ліпеня апублікавала даклад, у якім паведамлялася, што дадзеныя аб падтрымцы фальсіфікацыі пробаў на дзяржаўным узроўні знайшлі пацверджанне: "Міністэрства спорту кіравала, кантралявала і праводзіла маніпуляцыі з вынікамі аналізаў спартсменаў і абменьвалі іх пры актыўным удзеле і пры дапамозе ФСБ і Цэнтра спартыўнай падрыхтоўкі (ЦСП) зборных каманд Расіі ў Маскве і Сочы", — было сказана ў справаздачы.