На поўначы Расіі лютуе сібірская язва: ужо памёрла дзіця

На Ямале ў бальніцы памёрла адно дзіця з трох, у якіх медыкі раней пацвердзілі дыягназ сібірскай язвы, паведаміла прэс-служба губернатара Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі.

Фота: ria56.ru

Фота: ria56.ru


«Мы з першага дня перастрахоўваліся, рабілі ўсё магчымае, каб захаваць жыццё кожнага, хто патрапіў у бяду. Літаральна змагаліся за жыццё кожнага. Але інфекцыя паказала сваю падступнасць. Вярнуўшыся праз 75 гадоў, яна забрала жыццё дзіцяці», — цытуе губернатара Дзмітрыя Кабылкіна партал Znak. com.
Таксама ў прэс-службе губернатара паведамілі пра восем пацверджаных выпадкаў заражэння.
Па дадзеных ТАСС, з эпіцэнтру захворвання недалёка ад пасёлка Яр-Сале шпіталізаваны 72 качэўніка, з іх 41 дзіця. Іх дыягназ не пацвердзіўся, але лекары Салехардской абласной бальніцы працягваюць за імі назіраць. Прафілактычнае лячэнне атрымліваюць яшчэ 211 чалавек.
«Кожны чалавек з адхіленнямі ў стане здароўя — драпіны, фурункулы, начосы, насмарк — накіроўваецца на дадатковае абследаванне ў акруговую бальніцу. Было прынята рашэнне праверыць ўсіх дзяцей аленяводаў — нават пры адсутнасці прыкмет захворвання», — паведамілі ў прэс-службе.
25 ліпеня ў Янао Ямальскага раёна быў ўведзены каранцін у сувязі з гібеллю аленяў ад сібірскай язвы. Усяго за чэрвень-ліпень загінула больш за 2,3 тыс. жывёл.
Кіраўнік ветэрынарнай службы Янао Андрэй Лісцішэнка таксама не выключае, што прычынай ўспышкі, акрамя анамальнай спякоты, маглі стаць пахавання ненцаў, якія ня закопваюць цела ў зямлю, піша ВВС.
Паводле belaruspartisan.org