Ісламская дзяржава без кіраўніцтва

Міжнародная кааліцыя знішчыла трох камандуючых тэрарыстаў.  



09e9c353f1ae7a5880098c64b0a97dad.jpg

Пентагон заявіў, што за апошнія дні авіяцыя саюзнікаў правяла некалькі паспяховых налётаў.

У выніку авіяўдараў загінулі камандуючы вайсковымі аперацыямі ІД у Іраку Абд аль-Басіт, галоўны намеснік кіраўніка ісламістаў Хаджы Мутаз, а таксама камандзір сярэдняга ўзроўню Радвін Таліб. Ён камандаваў джыхадыстамі ў Масуле на поўначы Іраку.

Амерыканскія вайсковыя аналітыкі перакананыя, што ліквідацыя гэтых асобаў часова запаволіць дзейнасць арганізацыі.

Ісламская дзяржава паказала, што ў стане знаходзіць замену загінуўшым лідэрам, таму смерць высокапастаўленых камандзіраў не азначае смерць арганізацыі.

Паветраная аперацыя супраць Ісламскай дзяржавы пачалася 8 жніўня. У аперацыі бяруць удзел самалёты ЗША ды кааліцыі заходніх дзяржаў. За гэты час здзейснена больш за 600 налётаў.

www.radyjo.net