Ізраіль гатовы спыніць аперацыю ў сектары Газа. Але ёсць умова
Армія абарона Ізраіля будзе гатовая спыніць ваенную аперацыю супраць тэрарыстаў «Ісламскага джыхаду» ў сектары Газа, калі яны спыняць ракетныя ўдары.
Пра гэта заявіў міністр фінансаў Ізраілю Авігдор Ліберман.
Паводле яго слоў, Ізраіль спыніць сваю ваенную кампанію толькі ў тым выпадку, калі тэрарыстычная групоўка спыніць свае ракетныя абстрэлы, адзначае БРК.
«Калі "Джыхад" абвесціць аб спыненні агню, мы таксама спынім агонь», — заявіў Ліберман.
Што тычыцца ліквідаванага кіраўніка «джыхадзістаў», то Ліберман адзначыў, што ён «быў не толькі бомбай запаволенага дзеяння, але і кіраваў бомбамі запаволенага дзеяння».
«Мы, вядома, не шукаем вайны або канфрантацыі, але мы не гатовыя жыць пад нечымі пагрозамі. Я спадзяюся, што гэта паведамленне было выразна пачутае», — дадаў міністр.
Нагадаем, за суткі з сектара Газа па Ізраілі выпусцілі каля 350 ракет. Большую частку з тых, якія пагражалі населеным пунктам, удалося збіць.
Сёння Егіпет прапанаваў арганізаваць перамір'е паміж Ізраілем і ісламістамі, але апошнія адмовіліся.