Януковіч: Не спяшайцеся нас хаваць

Прэзідэнт Віктар Януковіч нагадаў, што ён ужо «праходзіў» праз пратэстны Майдан, і лічыць, што палітыкі выкарыстоўваюць яго ў сваёй палітычнай гульні.



yanyk3.jpg

Пра гэта ён заявіў падчас інтэрв'ю ўкраінскім журналістам.
Ён лічыць пратэсты ў Украіне спробай змяніць ўладу неканстытуцыйным шляхам.
«Спробы па-за межамі Канстытуцыі захапіць уладу. Гэта ўжо не першы раз у дзяржаве. Я гэта ўжо прайшоў. І я катэгарычна супраць, катэгарычна супраць таго, каб палітыкі ініцыявалі такія працэсы», — заклікаў Януковіч.
Ён лічыць, што выбары павінны праходзіць у прызначаныя даты.
«Дачакайцеся выбараў, і ўкраінскі народ скажа сваё слова. Куды вы спяшаецеся?», — сказаў Януковіч.
Прэзідэнт расказаў, што ў дзень штурму яго адміністрацыі «быў на выездзе».
«Я вяртаўся, і ў мяне працаваў прыёмнік. І там была песня «Фрыстайл» «Не спяшайся ты нас хаваць» (на самой справе  —  гэта гурт «Чайф»). А нехта паспяшаўся. І вельмі пераацанілі свае магчымасці», — перакананы Януковіч.
Ён лічыць, што лідэры Майдана паказалі вялікую непавагу да народа.
«Уласныя амбіцыі трэба навучыцца умерана трымаць у руках. А асабліва, калі вы прэтэндуеце на высокія дзяржаўныя пасады», — абурыўся прэзідэнт.
Паводле яго слоў, абвастрэнне сітуацыі ў краіне вядзе толькі да крызісу і трэба разумець яе наступствы.
«Гэта такі, як кажуць, удар, з серыі забароненых. Па народу. Па дзяржаве», — перакананы Януковіч.
Ён верыць, што народ зробіць з Майдана выснову, і міжнародныя гульцы не будуць умешвацца ва ўнутраную сітуацыю ў краіне.
У чацвер прэзідэнт Віктар Януковіч даў інтэрв'ю, якое трансляваў дзяржаўны тэлеканал «Першы нацыянальны».
pravda.com.ua