Януковіч прыбыў на ваенны аэрадром Растова-на-Доне
Віктар Януковіч прыбыў на ваенны аэрадром Растова-на-Доне. На 17:00 па мясцовым часе (16:00 па Мінску) запланавана яго прэс-канферэнцыя.
![ku_ku.png ku_ku.png](/img/v1/news/full/ku_ku.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Па дадзеных інфармагенцтваў, экс-прэзідэнт Украіны на верталёце прыбыў на ваенны аэрадром горада. Напярэдадні Януковіч распаўсюдзіў у СМІ заяву, у якой сцвярджалася, што ён лічыць сябе законна абраным прэзідэнтам, а новую ўладу ва Украіне нелегітымнай. І ў гэтым жа пасланні Януковіч папрасіў у кіраўніцтва Расіі забяспечыць яму асабістую бяспеку. Тады як новае кіраўніцтва Украіны абвясціла яго вінаватым ва ўсіх апошніх падзеях і хоча судзіць, як злачынца.
Паводле расійскіх СМІ