Яраш: Украіна павінна выйсці з Мінскага пагаднення

Другія мінскія пагадненні (Мінск-2) па ўрэгуляванні канфлікту на Данбасе, падпісаныя ў лютым 2015 года, адразу ж былі дэнансаваныя падзеямі, якія адбыліся ўслед за іх падпісаннем, у прыватнасці, наступам баевікоў і расійскіх войскаў пад Дэбальцава.



jarash1.jpg

Пра гэта ў эфіры тэлеканала «112 Украіна» заявіў народны дэпутат Украіны Дзмітрый Яраш.
Так, палітык назваў «здрадай нацыянальным інтарэсам» правядзенне мясцовых выбараў на акупаванай тэрыторыі да поўнага яе пераходу пад кантроль Украіны, што замацавана ў Комплексе мер па выкананні мінскіх пагадненняў.
«Гэта адназначна здрада нацыянальным інтарэсам, калі б наша ўлада выконвала менавіта такія пункты. На мой погляд, тыя ж другія мінскія пагадненні пасля падпісанння былі дэнансаваныя самімі падзеямі. Мы памятаем, што пасля Мінска-2 ужо адбылася аперацыя расійска-тэрарыстычных войскаў па ліквідацыі дэбальцаўскага выступу. Таму ўсе гэтыя палажэнні не маюць сэнсу і логікі», — сказаў Яраш.
Ён адзначыў, што падтрымлівае меркаванне міністра замежных спраў Украіны Паўла Клімкіна наконт таго, што выбары на Данбасе павінны быць праведзены толькі пасля дасягнення ўкраінскай уладай поўнага кантролю над акупаванымі раёнамі.
Таксама Яраш лічыць, што Украіна павінна выйсці з мінскага фармату і прыцягнуць да перамоўнага працэсу ЗША і Вялікабрытанію як гарантаў яе суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці згодна з Будапешцкім мемарандумам.
Нагадаем, падчас перамоваў у «нармандскім» фармаце кіраўнікі МЗС Францыі, ФРГ і РФ выступілі за правядзенне выбараў на Данбасе ў першай палове 2016 года. У сваю чаргу кіраўнік МЗС Украіны Павел Климкін выступіў супраць выбараў да поўнага выканання Мінскіх пагадненняў, у тым ліку ў пытанні бяспекі.
Паводле unian.net, "Нашай Нівы"