Яшчэ ў адным украінскім музеі з’явіліся экспанаты беларускіх добраахвотнікаў (фота)
Калекцыя гістарычнага музея горада Новавалынск папоўнілася экспанатамі беларускіх добраахвотнікаў. У музей перадалі шэўрон байца Атрада «Пагоня» і сцяг з подпісамі байцоў Тактычнай групы «Беларусь».

З’явіліся экспанаты ў межах праекта па перадачы ў музеі, дзе ёсць экспазіцыі, прысвечаныя АТА, рэчаў беларускіх добраахвотнікаў. Арганізатарам праекта з’яўляецца Грамадскі сектар Атрада «Пагоня».
Беларускія экспанаты займуць месца ў пастаяннай экспазіцыі, прысвечанай расійска-украінскай вайне.

Раней экспанаты беларускіх байцоў ужо з’явіліся ў Валынскім краязнаўчым музеі, музеях Кіева, Хмяльніцкага, Крамянца, Cтарай Выжыўкі, Камень-Кашырска, Дубна, Ковеля, Гарохава і Уладзімір-Валынска.
Прэс-служба Грамадскага сектара Атрада «Пагоня»