ЕС падтрымаў завяршэнне рэжыму спынення агню ва Украіне

Еўрапейскі Саюз разумее рашэнне прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі спыніць аднабаковы рэжым спынення агню, заяўляе прэзідэнт Еўрапейскай камісіі Жазэ Мануэл Барозу.



barrozu.jpg

«Мы разумеем яго рашэнне і права абараняць тэрытарыяльную цэласнасць і суверэнітэт краіны», — сказаў Барозу, выступаючы ў сераду на сесіі Еўрапарламента ў Страсбургу. 
Разам з тым прэзідэнт Еўракамісіі заклікаў ўсе бакі імкнуцца пазбягаць гвалту. 
Ён падкрэсліў, што ў гэтым кантэксце было б важным убачыць рэальныя дзеянні Расіі па спыненні паставак зброі і баевікоў праз мяжу з Украінай, а таксама дапамогу РФ у ціску на сепаратыстаў на ўсходзе Украіны з мэтай згортвання імі сваёй дзейнасці. 
Барозу нагадаў, што ў мінулую пятніцу прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка на пасяджэнні Еўрапейскага Савета ў Брусэлі прадставіў лідэрам краін-членаў ЕС сваю ацэнку сітуацыі ў краіне, у выніку чаго Еўрапейскі Савет вызначыў умовы, на падставе якіх могуць быць прынятыя «важныя рашэнні». 
Ён таксама яшчэ раз пацвердзіў падыход, якога прытрымливаецца ЕС: з аднаго боку - дэманстрацыя Расіі непрымальнасці яе цяперашніх паводзінаў у дачыненні да Украіны, а з другога — дапамогу Украіне ў развіцці дэмакратыі і пераадоленні эканамічнага крызісу. 
Як паведамлялася, лідэры краін-членаў ЕС на саміце 27 чэрвеня вызначылі шэраг умоў, якія павінны быць выкананы да 30 чэрвеня. Сярод іх - вяртанне трох памежных прапускных пунктаў украінскаму боку («Ізварын», «Даўжанскі», «Чырвонапартызанск»); вызвалення закладнікаў, у тым ліку ўсіх назіральнікаў АБСЕ; пачатак істотных перамоў па імплементацыі мірнага плана прэзідэнта Парашэнка.
eurointegration.com.ua