Пасол Сурыкаў: Украінскія падзеі пераўтварылі беларусаў
Амбасадар Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў заявіў, што пераважная большасць грамадзян Беларусі падтрымлівае Расію.

Пра гэта расійскі амбасадар заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу «Вести» перад нарадай расійскіх паслоў з прэзідэнтам Пуціным у Маскве.
«Сітуацыя ва Украіне зусім пераўтварыла беларускае грамадства што да Расіі. Калі раней настроі былі такія: амаль 50% беларускага грамадства добра ставіліся да Расіі, то пасля ўкраінскіх
падзей, асабліва крымскага сюжэту, больш за 80% беларусаў падтрымлівае Расійскую Федэрацыю», — заявіў расійскі амбасадар Сурыкаў.