Кітай. Дзеці дысідэнтаў агітуюць супраць бацькоў
БТ яшчэ вучыцца і вучыцца мастацтву палітычнай прапаганды ў Пекіна. У Кітаі кампанію супраць Рэбіі Кадзір, лідэра уйгурскага руху, якая збегла ў ЗША, вядуць яе дзеці. Нагадаем, што менавіта на Кадзір Пекін пераклаў адказнасць за нядаўнія антыкітайскія пратэсты ва Урумчы, ахвярамі якіх сталі 155 чалавек. Аднак гэтага аказалася мала. Быў зняты спецыяльны фільм, дзе галоўныя ролі адводзяцца дзецям Рэбіі. Яны дружна кажуць, што іх маці абсалютна не разумее, як добра жывецца уйгурам у Кітаі. “Ты абсалютна не ведаеш, як змяніўся Урумчы. Якія добрыя людзі тут жывуць.
БТ яшчэ вучыцца і вучыцца мастацтву палітычнай прапаганды ў Пекіна. У Кітаі кампанію супраць Рэбіі Кадзір, лідэра уйгурскага руху, якая збегла ў ЗША, вядуць яе дзеці. Нагадаем, што менавіта на Кадзір Пекін пераклаў адказнасць за нядаўнія антыкітайскія пратэсты ва Урумчы, ахвярамі якіх сталі 155 чалавек. Аднак гэтага аказалася мала. Быў зняты спецыяльны фільм, дзе галоўныя ролі адводзяцца дзецям Рэбіі. Яны дружна кажуць, што іх маці абсалютна не разумее, як добра жывецца уйгурам у Кітаі. “Ты абсалютна не ведаеш, як змяніўся Урумчы. Якія добрыя людзі тут жывуць. Няма ніякіх канфліктаў паміж этнічнымі групамі, — звяртаецца сын да маці з экрану. Ён таксама просіць прабачэння ў сем’яў, блізкія якіх сталі ахвярамі нядаўніх падзей, за паводзіны ягонай мамы. Прыкладна гэта ж кажа дачка: “Тое, што робіць мая маці, не мае ніякіх перспектыў. У такія словы дзяцей Кадзір верыцца мала. Пасля таго, як Рэбія Кадзір пакінула КНР, яна распавядала, што ў турме, дзе яна сядзела, яе рэгулярна пад пагрозай расправы прымушалі крытыкаваць дысідэнтаў, якіх Рэбія нават і не ведала. Па-другое, у свой час арганізацыя “Міжнародная Амністыя ўжо пратэставала супраць ціску кітайскіх спецслужб на дзяцей Рэбіі. Такім спосабам улады хацелі дабіцца, каб жанчына спыніла сваю палітычную актыўнасць у эміграцыі.
Па матэрыялах “Le Monde (Францыя)