Каля офіса Google ў Маскве затрымалі ўдзельнікаў акцыі супраць цэнзуры
У цэнтры Масквы затрымалі ўдзельнікаў акцыі супраць цэнзуры, якія сабраліся побач з домам на вуліцы Балчуг, дзе размешчаны расійскі офіс Google. Па дадзеных «АУС-Інфа», затрыманыя не менш за 19 чалавек.

Арганізацыяй акцыі займаўся праект «Артподготовка» нацыяналіста Вячаслава Мальцава.
Акрамя ўдзельнікаў акцыі, у паліцыю даставілі двух актывістаў пракрамлёўскага руху SERB, у тым ліку Аляксандра Пятрунька.
У верасні 2016 года Пятрунька абліў мачой фатаграфіі Джока Стэрджэса на выставе ў Маскве. Пятруньку таксама падазраюць у нападзе на Аляксея Навальнага 27 красавіка 2017 года.