У Расіі забілі жаўнера, які падчас вучэнняў расстраляў сваіх саслужбоўцаў
У Белагорску Амурскай вобласці супрацоўнікі праваахоўных органаў забілі яфрэйтара Гасана Абдулахадава, які напярэдадні застрэліў трох сваіх саслужбоўцаў і схаваўся з аўтаматам, паведамляе ТАСС.

Гасан Абдулахадаў
Як заявілі ў прэс-службе Усходняй ваеннай акругі, калі Абдулахадава знайшлі і паспрабавалі затрымаць, ён аказаў узброены супраціў.
Учора 29 верасня падчас начных стрэльбаў на палігоне 23-гадовы Гасан Абдулахадаў выпусціў чаргу з аўтамату ў сваіх таварышаў па службе. Афіцэр і двое жаўнераў загінулі, яшчэ двое вайскоўцаў атрымалі раненні. Абдулахадаў з аўтаматам і некалькімі магазінамі схаваўся. Што стала прычынай нападу, невядома.
Паводле Белсат