Каму вайна… У Расіі яшчэ ніколі не было так шмат мільярдэраў

Forbes налічыў у Расіі 125 мільярдэраў — іх ніколі не было так шмат. Сусветная ж тройка лідараў за год не змянілася.

_hroszy___valjuta__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__1__logo.jpg

Часопіс Forbes апублікаваў штогадовы рэйтынг найбагацейшых людзей свету. У яго ўвайшлі 125 мільярдэраў з Расіі — гэтая колькасць стала рэкорднай.

Да гэтага папярэдні рэкорд быў усталяваны ў 2021 годзе — тады ў рэйтынг трапіў 121 мільярдэр з Расіі. Адразу пасля пачатку ўварвання ва Украіну колькасць расійскіх мільярдэраў рэзка скарацілася — да 88 чалавек у 2022 годзе. У 2023 годзе іх было 110 чалавек.

Найбагацейшым з расіян Forbes назваў уладальніка "Лукойла" Вагіта Алекперава з багаццем 28,6 мільярда долараў.

Forbes адзначае, што колькасць расійскіх мільярдэраў магла быць нават большай, але дзесяць чалавек з ліку найбагацейшых бізнэсоўцаў пасля пачатку вайны адмовіліся ад грамадзянства РФ і цяпер фігуруюць у рэйтынгу як прадстаўнікі іншых краін.

Усяго ў глабальны рэйтынг Forbes 2024 года ўвайшоў 2781 мільярдэр. Тройка лідараў за год не змянілася — гэта прэзідэнт Louis Vuitton Moet Hennessy Бернар Арно (233 мільярды), заснавальнік Tesla Ілан Маск (195 мільярдаў) і стваральнік Amazon Джэф Безас (194 мільярды).

Паводле meduza.io