Канада ўводзіць новыя санкцыі супраць 13 беларускіх чыноўнікаў і двух прадпрыемстваў
Канада ўводзіць дадатковыя санкцыі супраць фізічных і юрыдычных асоб, звязаных з абаронным сектарам Расіі і Беларусі. Пра гэта паведамілі ў офісе прэм'ер-міністра краіны Джасціна Трудо.
![can700.jpg can700.jpg](/img/v1/images/can700.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Канада ўводзіць санкцыі ў дачыненні да 13 беларускіх чыноўнікаў і сілавікоў, а таксама двух беларускіх прадпрыемстваў.
Таксама ўводзіцца забарона на экспарт у Беларусь перадавых тэхналогій і тавараў, якія могуць быць скарыстаны для вытворчасці зброі, а таксама імпарт і экспарт шырокага спектра прадметаў раскошы паміж Канадай і Беларуссю.
У паведамленні таксама гаворыцца, што пад абмежаванні патрапілі шэсць фізічных і 46 юрыдычных асоб, звязаных з расійскім абаронным сектарам і 15 грамадзян Украіны, якія падтрымліваюць расійскую ваенную агрэсію.
Новыя абмежаванні, якія ідуць у дадатак да ўжо дзейных санкцый, уводзяцца, каб падтрымаць урад і народ Украіны ў іх барацьбе супраць расійскай агрэсіі, паведамілі ў офісе Трудо.